Хілары Клінтан абвінаваціла ў сваім паражэнні на выбарах дырэктара ФБР

13 ноября 2016

Яна лічыць, што менавіта пытанне аб яе службовай перапісцы на пасадзе Дзяржсакратара ЗША стала паваротным момантам у прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на тое што за два дні да галасавання следства спынілася, палітычная шкода Клінтан ужо была нанесеная - адбыўся раскол сярод выбаршчыкаў. На гэтым фоне прыхільнікі Дональда Трампа яшчэ больш упэўніліся, што сістэма сфальсіфікаваная на карысць Клінтан. Гэта прымусіла іх мабілізавацца ў дзень выбараў.