Хілары Клінтан лечыцца ад запалення лёгкіх

12 сентября 2016

На цырымоніі, якую прысвяцілі пятнаццатым угодкам нападу на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку 11 верасня 2001 года, стала дрэнна кандыдату ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан. Яе асабісты ўрач пазней паведаміла, што Клінтан лечыцца ад запалення лёгкіх.

Раніцай кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан прыняла рашэнне адмяніць запланаваную паездку ў Каліфорнію з-за хваробы. Яна павінна была сёння і заўтра прысутнічаць на шэрагу перадвыбарных мерапрыемстваў у Лос-Анджэлесе і Сан-Францыска.