Харбін прымае міжнародны фестываль лёду і снегу

6 января 2017

Некалькі месяцаў там будуць праходзіць больш чым 100 мерапрыемстваў, прысвечаных зімоваму турызму, мастацтву і модзе, а таксама эканоміцы, гандлю і спорту. Сёлета фестываль прысвяцілі тэме  "Жамчужына на кароне з лёду і снегу - Харбін". Гасцей  мерапрыемства чакае  выстава ледзяных ліхтароў, зімовая рыбалка і нават снежнае вяселле. Харбінскі  фестываль - адзін з чатырох  найбуйнейшых у свеце такога роду.  У іх лік уваходзяць японскі фестываль снегу ў Сапара, канадскі зімовы карнавал у Квебеку, а таксама нарвежскі лыжны фестываль.