ХАМАС пагадзіўся на перамір'е ў Сектары Газа

27 июля 2014

Паводле аператыўнай інфармацыі, ХАМАС усё-такі пагадзіўся на перамір'е ў Сектары Газа тэрмінам на суткі. Жыхары Газы за гэты час змогуць выцягнуць целы загінуўшых з-пад завалаў, а таксама назапасіцца неабходнымі прадуктамі. Раней Ізраіль пайшоў на часовае гуманітарнае спыненне агню. Планавалася, што яно прадоўжыцца сёння да паўночы, аднак адказу не было. Тады армія абароны Ізраіля абвясціла аб гатоўнасці спыніць перамір'е. За 19 дзён правядзення Ізраілем сілавой аперацыі Непарушная скала ў Сектары Газа забітыя больш за тысячу палесцінцаў. Загінулі 42 ізраільцяніны.