Хакеры-ісламісты атакавалі адзін з найбуйнейшых тэлеканалаў

9 апреля 2015

Радыкалы далі аб сабе ведаць і ў Францыі. Хакеры-ісламісты атакавалі адзін з найбуйнейшых тэлеканалаў. Кібер-злачынцы адключылі вяшчанне "ТВ5-Монд". Узламалі таксама сайт тэлекампаніі і старонкі ў сацыяльных сетках. На адных з іх з'явіліся матэрыялы экстрэмісцкага зместу, на другіх - спіс французскіх салдат, якія ўдзельнічаюць у аперацыі супраць "Ісламскай дзяржавы". Францыя ўдзельнічае ў кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША, якая наносіць удары па сілах ІГІЛ у Іраку і Сірыі.

Раней баевікі вызвалілі больш як 300 заложнікаў з ліку іракскіх язідаў, прычым, у спісе толькі старыя і хворыя. У палоне гэтыя людзі прабылі амаль 8 месяцаў. Аб тым, што стала прычынай іх вызвалення, пакуль невядома.