Хакеры атакавалі сістэму міжбанкаўскіх пераводаў SWIFT

13 мая 2016

Штодня фінансавыя ўстановы ўсяго свету праводзяць праз яе мільярды долараў. Прадстаўнікі SWIFT заяўляюць, што ахвярай кібернападу стаў камерцыйны банк. Яго назва не раскрываецца. Ці ўдалося хакерам выкрасці з рахункаў грошы, таксама невядома. Гэта ўжо другі сур'ёзны інцыдэнт з гэтай сістэмай за апошні час. Нагадаем, у пачатку сакавіка стала вядома, што група хакераў, выкарыстоўваючы SWIFT, выкрала больш як 80 мільёнаў долараў з амерыканскіх рахункаў Цэнтрабанка Бангладэш.