Хакер паведаміў аб уразлівасці ў Facebook

20 августа 2013

Ён узламаў старонку Цукерберга. Спецыяліст у сферы інфармацыйнай бяспекі Халіл Шрытэх заявіў, што сацсетка дазваляе публікаваць запісы на сцяне абсалютна любога карыстальніка. Для ілюстрацыі Шрытэх размясціў паведамленне ў профілі заснавальніка Facebook ад імя экс-агента ЦРУ Сноўдэна. Ён зрабіў гэта пасля таго, як тэхпадтрымка сацсеткі адмовілася абмяркоўваць з ім яе ўразлівасць.

Як правіла, Facebook выплачвае ўзнагароду памерам 500 долараў або больш энтузіястам, якія выявяць прабелы ў сістэме бяспекі сайта. Пакістанец, верагодна, іх не атрымае, бо паведаміў аб уразлівасці забароненым спосабам - умяшаўся ў чужую старонку.