Аб гэтым афіцыйна паведаміў Кенсінгтонскі палац. Гэтай раніцай герцагіня Кембрыджская ў суправаджэнні мужа была дастаўленая ў шпіталь. Дзяўчынка з'явілася на свет ў 8:34 па мясцовым часе. Важыць ледзь больш за тры з паловай кілаграмы і адчувае сябе добра, як і яе маці. Каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце Другой адразу ж паведамілі аб нараджэнні праўнучкі. Тым часам уся краіна варожыць, як жа Кейт і Уільям назавуць дачку. Па меркаванні брытанцаў, чацвёртую спадчынніцу ў чарзе на прастол назавуць Шарлотай або Эліс.
Кейт Мідлтан нарадзіла прынцу Уільяму дачку
2 мая 2015













