Кейт Мідлтан чакае трэцяе дзіця

4 сентября 2017

Прынц Уільям і Кейт Мідлтан чакаюць трэцяе дзіця. Пра гэта паведаміў Кенсінгтонскі палац. Прэс-рэліз апублікаваны ў афіцыйным "Твітары". "Герцаг і герцагіня Кембрыджскія вельмі рады аб’явіць, што чакаюць трэцяе дзіця", - гаворыцца ў заяве. Удакладняецца, што Кейт, як і ў папярэднія цяжарнасці, пакутуе ад таксікозу, таму больш не будзе ўдзельнічаць у афіцыйных мерапрыемствах. Сыну Кейт і Уільяма - прынцу Джорджу - 4 гады, а дачцэ - прынцэсе Шарлоце - 2 гады.