Кейт Мідлтан з малым хутка могуць выпісацца з бальніцы

23 июля 2013
Ужо сёння пасля 20 гадзін альбо заўтра раніцай. Герцаг і герцагіня Кембрыджскія падзякавалі супрацоўнікам бальніцы святой Марыі за клопат і разуменне падчас іх знаходжання ва ўстанове. Тым часам увесь Альбіён і краіны, якія ўваходзяць склад брытанскай кароны, працягваюць святы з нагоды нараджэння спадчынніка. Брытанцы ўслаўляюць каралеўскую сям'ю і жадаюць малому здароўя. У гэтыя гадзіны нованароджанага прывітаюць салютам з 103-х прылад адразу ў двух месцах: у Грын-парку каля Букінгемскага палаца і каля Таўэра.