Кейт Мідлтан дастаўлена ў шпіталь з першымі прыкметамі родаў

2 мая 2015

Кейт Мідлтан - жонка брытанскага прынца Уільяма - дастаўлена ў шпіталь з першымі прыкметамі родаў. Аб гэтым афіцыйна паведаміў Кенсінгтонскі палац. Герцагіню Кембрыджскую суправаджае яе муж. Адзначым, што муж і жонка афіцыйна не аб'яўлялі, хто ў іх народзіцца. Пол, вага і дакладны час нараджэння немаўля абвесцяць толькі пасля таго, як Уільям і Кейт падзеляцца радаснай навінай з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай Другой і іншымі сваякамі. Нованароджаны стане другім дзіцем і зойме чацвёртае месца ў чарзе на брытанскі прастол.