Кевін Спейсі стаў персонай нон-грата

4 ноября 2017

Ад супрацоўніцтва з ім адмовіліся амерыканскае агенцтва па працы з талентамі "Крэатыў артыст эджэнсі", прэс-сакратар, а таксама нідэрландскі банк ІНГ, на дзелавым мерапрыемстве якога павінен быў выступаць акцёр. Прычынай сталі абвінавачанні Спейсі ў педафіліі, шматлікіх сексуальных дамаганнях і згвалтаванні. Праз скандал вакол зоркі Галівуда кампанія "Нетфлікс" разрывае кантракт з акцёрам. Папулярны серыял "Картачны домік", у якім у акцёра галоўная роля, працягнуць здымаць без Спейсі. Міжнародная тэлевізійная акадэмія адмовілася ўручаць артысту прэмію "Эмі" за заслугі ў тэлеіндустрыі.