Керч развіталася з загінуўшымі ў політэхнічным каледжы

19 октября 2018

Дзясяткі тысяч чалавек прыйшлі на жалобную цырымонію ў цэнтры горада ля храма Іаана Прадцечы. Ахвярамі нападу сталі 20 чалавек. Яшчэ некалькі параненых дагэтуль застаюцца ў бальніцах у цяжкім стане. На цэнтральнай плошчы горада паставілі 17 закрытых трун. На іх - фатаграфіі загінуўшых і кветкі.

Ёсць сумненні, што 18-гадовы студэнт, які пакончыў з сабою, мог адзін арганізаваць такі маштабны напад. Але следчыя, якія працуюць зараз і на месцы трагедыі, і па ўсім горадзе, пакуль не даюць ніякіх афіцыйных каментарыяў. У панядзелак заняткі ў політэхнічным каледжы павінны аднавіцца, аднак у іншым будынку: стары пацярпеў падчас выбуху.