Керч апамятваецца пасля масавага расстрэлу ў політэхнічным каледжы

18 октября 2018

У Крыме сёння пачалася трохдзённая жалоба. У спісе загінуўшых - ужо 21 чалавек. У бальніцах застаюцца яшчэ 45 пацярпелых. Адзначым, сёння некаторых з Керчы транспарціравалі ў Маскву, Сімферопаль, Цямрук і Краснадар у мясцовыя бальніцы. Міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова распавяла пра стан пацярпелых.

Між тым, эксперты мяркуюць, што трагедыя ў керчанскай навучальнай установе стала вынікам, у тым ліку, і глабалізацыі праз сацсеткі. Паводле іх слоў, Інтэрнэт сёння напаўняе шмат шкоднага для моладзі кантэнту, які падахвочвае некаторых на такія дзеянні. Нагадаем, 18-гадовы Уладзіслаў Раслякоў учыніў страляніну ў каледжы напярэдадні. Атаку малады чалавек спланаваў загадзя. Некаторы час ён трэніраваўся ў стралковым клубе, затым купіў 150 патронаў і ўчыніў крывавую расправу. Матывы стралка не ўстаноўлены. Следчы камітэт прызначыў Раслякову пасмяротную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.