Пакаранне смерцю і пажыццёвае зняволенне для 48 прыхільнікаў руху "Браты-мусульмане"

19 мая 2015

У Егіпце суд прыгаварыў 48 прыхільнікаў забароненага ў краіне руху "Браты-мусульмане" да пакарання смерцю і пажыццёвага зняволення. Большасці інкрымінавалася стварэнне тэрарыстычных ячэек і наўмыснае забойства. Вышэйшая мера пакарання прызначаная аднаму з падсудных, астатнім пагражае пажыццёвае зняволенне. Раней крымінальны суд Егіпта прыгаварыў былога прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі да смяротнай кары за дзяржаўную здразу і шпіянаж. Разам з Мурсі да вышэйшай меры прыгавораныя яшчэ больш за сто падсудных.