Кожны восьмы амерыканец жыве за рысай беднасці

19 декабря 2017

Спецдакладчык ААН па пытанні аб крайняй беднасці канстатуе, што ЗША "адыходзяць ад сваёй асноватворнай прыхільнасці правам чалавека". Супрацоўнік міжнароднай арганізацыі ўпэўнены, што праз цяперашнюю палітыку Трампа маштабы беднасці ў краіне будуць расці. Сёння кожны восьмы амерыканец жыве за рысай беднасці. А гэта больш за 40 мільёнаў чалавек.