Кожны шосты чалавек у свеце пазбавіўся працы з-за пандэміі

28 мая 2020
Негатыўныя наступствы каранціну тым часам усё выразней адчуваюцца ва ўсім свеце. Кожны шосты малады чалавек пазбавіўся працы пасля пачатку пандэміі каранавіруса! Такія даныя прыводзіць Міжнародная арганізацыя працы. Паводле даследаванняў, найбольш пацярпелі жыхары амерыканскіх кантынентаў, а таксама краіны Еўропы і Цэнтральнай Азіі! Там рабочы час скараціўся ў сярэднім на 12,9 працэнтаў. Генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр заклікаў урады краін тэрмінова прыняць меры, каб аднавіць эканоміку і вярнуць людзей на рабочыя месцы.