Кожны месяц баявых дзеянняў каштуе эканоміцы Украіны 5 % ВУП

16 мая 2022
Калі спецыяльная ваенная аперацыя ва Украіне зацягнецца яшчэ на тры-чатыры месяцы, кіеўскія ўлады будуць вымушаны прыняць хваравітыя меры для выратавання эканомікі. Гэта ў інтэрв'ю The Economist заявіў міністр фінансаў Сяргей Марчанка. Паводле яго слоў, урад у выпадку зацягвання канфлікту будзе вымушаны павысіць падаткі, перагледзець выдаткі і нават пайсці на нацыяналізацыю шэрагу прадпрыемстваў.

Кожны месяц баявых дзеянняў каштуе эканоміцы Украіны 5 % ВУП. А што да пакета дапамогі ад Вашынгтона, то Кіеў паняцця не мае, што будзе ўваходзіць у чарговы набор эканамічных мер падтрымкі і калі ён будзе адобраны і перададзены ўкраінскаму боку.