Казахстан падпісаў пагадненне аб уступленні ў СГА

27 июля 2015

Прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў і гендырэктар Сусветнай гандлёвай арганізацыі Раберту Азеведу паставілі сёння подпісы пад дакументам. Перамовы аб уступленні вяліся амаль 20 гадоў і завяршыліся 10 чэрвеня. Як чакаецца, Казахстан зможа дабіцца статусу члена СГА да пачатку снежня. Да гэтага моманту чакаецца зацвярджэнне выніковых дакументаў у СГА, а таксама іх ратыфікацыя ў самім Казахстане. Эксперты гавораць, што падпісанне пратакола з'яўляецца "вялікім плюсам" для Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Так, калі Беларусь завершыць уступленне ў СГА, еўразійскія інтэграцыйныя інстытуты змогуць прэтэндаваць на сваё месца ўнутры глабальнай арганізацыі.