Казахстан адзначае Дзень сталіцы

6 июля 2019

Гораду спаўняецца 21 год. З гэтай нагоды пройдзе звыш ста мерапрыемстваў - культурных і спартыўных. Большасць з іх бясплатныя. Сёння свой дзень нараджэння святкуе і першы прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў. Яму спаўняецца 79 гадоў. Свае віншаванні накіраваў Кіраўнік нашай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць за ўвагу, якая надаецца пытанням развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін.