Казахстан абралі новым непастаянным членам Савета Бяспекі ААН

29 июня 2016

2-гадовы тэрмін пачнецца з 1 студзеня 2017. Падчас галасавання ў Генасамблеі арганізацыі Казахстан заручыўся падтрымкай 138 краін, а яго галоўнага канкурэнта, Тайланд, падтрымалі 55 членаў ААН. Яшчэ трыма новымі непастаяннымі членамі Савета бяспекі сталі Швецыя, Эфіёпія і Балівія. За пятае месца зараз змагаюцца Італія і Нідэрланды. Галасаванне па гэтых краінах адбудзецца пазней. Нагадаем, у Савет Бяспекі ўваходзяць 5 пастаянных членаў, якія маюць права вета, - гэта Вялікабрытанія, Кітай, Расія, ЗША і Францыя. Яшчэ 10 непастаянных членаў абіраюцца Генеральнай Асамблеяй ААН тэрмінам на 2 гады.