Католікі сёння адзначаюць свята трох каралёў або Богаяўленне

6 января 2017

У некаторых краінах Еўропы гэта выхадны дзень. У Іспаніі прыходу трох цароў-вешчуноў  маленькія дзеці чакаюць больш, чым Санта-Клауса, таму што менавіта яны прыносяць доўгачаканыя падарункі. Сёлета касцюмаваныя паказы і шэсці праходзяць ва ўмовах узмоцненых мер бяспекі. Улады Мадрыда і Барселоны забаранілі на суткі рух грузавікоў вагой звыш 3 з паловай тон. Такія меры прынятыя ўпершыню ў сувязі з тэрактамі ў Ніцы і Берліне.