Каталіцкая царква атрымала двух новых святых

27 апреля 2014

Больш за мільён паломнікаў сабраліся на галоўнай плошчы Ватыкана, дзе адбылася ўнікальная падзея. Упершыню ў гісторыі два жывыя папы - цяперашні Францыск і Бенядзікт, які пайшоў на спачынак, - сталі сведкамі прылічэння да ліку святых двух сваіх папярэднікаў. Дэлегацыю з Беларусі на гэтай унікальнай падзеі ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.



Расказвае Юлія Табалевіч.


Гэту падзею называлі ўнікальный. Кананізацыя адразу двух пап у адзін дзень - першая ў гісторыі Рымска-каталіцкай царквы.


Францыск, Папа Рымскі: Мы аб'яўляем і вызначаем блажэнных Іаана 23 і Іаана Паўла Другога святымі, прылічаем іх да ліку святых і пастанаўляем, што ў якасці такіх яны павінны пачытацца ўсёй Каталіцкай царквой.


Іаан XXIII вядомы як папа-рэфарматар. Ён склікаў Другі Ватыканскі сабор, на якім была вызначана сучасная дактрына Каталіцкай царквы. А Іаан Павел II - у свеце Кароль Вайтыла - стаяў на чале Рымскай каталіцкай царквы 27 гадоў з 1978 года. З яго імем звязаная цэлая эпоха. Ён прылічыў да ліку блажэнных і святых больш людзей, чым любы з яго папярэднікаў, пачынаючы з 16 стагоддзя.


Доступ на цырымонію быў адчынены для ўсіх ахвочых, але месца на плошчы Святога Пятра хапіла далёка не ўсім. Астатнія сачылі за адной з самых відовішчных мерапрыемстваў у гісторыі Рымска-каталіцкай царквы на 14 вялізных экранах, устаноўленых на найбуйнейшых вуліцах Рыма. Убачыць гістарычную цырымонію сваімі вачамі пажадалі, паводле папярэдніх падлікаў, каля мільёна паломнікаў з усяго свету.