Катастрафічнае землетрасенне ў Мексіцы

20 сентября 2017

І вось свежая інфармацыя з Мексікі. Як толькі што паведаміла МУС, у спісе загінуўшых падчас разбуральнага землетрасення ўжо 224 чалавекі. З-за падземных штуршкоў магнітудай 7,1 у краіне ўвялі надзвычайнае становішча. У Мехіка абрушылася некалькі дзясяткаў будынкаў, у тым ліку і школа - там загінулі 22 дзіцяці.

Спынена праца аэрапорта Мехіка - сур'ёзна пашкоджана ўзлётная паласа і тэрміналы. Людзі ў паніцы пакідалі дамы і офісы. Рух транспарту паралізаваны. Пад заваламі могуць заставацца жывыя людзі. У пошукавай аперацыі ўдзельнічае больш як 500 вайскоўцаў і шматлікія валанцёры. Пасля землетрасення ажыў вулкан Папакацепетль - пачаўся выкід попела. Сейсмолагі гавораць аб чырвоным узроўні трывогі.