Ахвярамі маштабных паводак у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы сталі 300 чалавек. Катастрафічную сітуацыю выклікалі працяглыя праліўныя дажджы, наймацнейшыя за апошнія 60 гадоў. Правінцыя Квазулу-Натал аб'яўлена зонай бедства. Пашкоджаны дарогі, разбураны масты - людзі адрэзаны ад знешняга свету. З-за апоўзняў разбурана мноства дамоў. Пошукава-выратавальныя работы на месцы трагедыі працягваюцца, і не выключана, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.
Улады Філіпін аб'явілі рэжым надзвычайнай сітуацыі ў чатырнаццаці гарадах і муніцыпалітэтах з-за шторму "Мегі".
Урон сельскай гаспадарцы ў пяці рэгіёнах Філіпін ацэньваецца больш чым у 2,5 мільёна долараў.













