Катар адзначае нацыянальнае свята

18 декабря 2015

18 снежня - Дзень аб'яднання і здабыцця незалежнасці дзяржавы. З нагоды ўрачыстасці, у Досе пройдуць маляўнічыя парады, канцэрты і культурныя мерапрыемствы. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эміра Дзяржавы і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Кіраўнік дзяржавы адзначыў адносіны дружбы і даверу паміж Беларуссю і Катарам, якія складаюць надзейную аснову ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на доўгатэрміновую перспектыву.