Жыхары ў паніцы скупляюць прадукты. Паліцы амаль спусцелі. Дзяржава моцна залежыць ад імпарту - гэта датычыцца нават пітнай вады.
Нагадаем, краіны Аравійскага паўвострава аб’явілі аб разрыве дыпламатычных адносін з афіцыйнай Дохай. Адной з прычын дыпламатычнага скандалу завецца мільярд долараў, выплачаны ўладамі краіны тэрарыстам у якасці выкупу. Адразу некалькі авіякампаній спынілі палёты ў Доху. Курс нацыянальнай валюты апусціўся да самай нізкай адзнакі за апошнія восем гадоў. Як пішуць СМІ Саудаўскай Аравіі, Катару паставяць ультыматум. Для таго каб пазбавіцца ад абвінавачанняў у падтрымцы тэрарызму, Доха павінна разарваць дыпадносіны з Іранам, вытурыць усіх членаў рухаў "Браты-мусульмане" і ХАМАС, замарозіць іх рахункі. Гэта толькі частка ўмоў, на выкананне якіх даюцца суткі.













