Каталонцы выйшлі на вуліцы адзначыць другую гадавіну непрызнанага рэферэндуму аб незалежнасці

2 октября 2019

Каталонцы зноў пратэстуюць. Гэтым разам тысячы жыхароў іспанскага рэгіёна выйшлі на вуліцы, каб адзначыць другую гадавіну непрызнанага рэферэндуму аб незалежнасці. Шэсці прайшлі пад лозунгам "Скончым тое, што пачалі!" Больш за ўсё дэманстрантаў - каля 17 000 - сабралася ў Барселоне. Людзі дайшлі да будынка турмы, дзе знаходзяцца палітыкі, якія мелі дачыненне да правядзення рэферэндуму. Да абвяшчэння прысуду Вярхоўнага суда, дарэчы, застаецца некалькі дзён. Яшчэ адна буйная акцыя прайшла ў Жыроне - там факельнае шэсце зладзілі каля 12 000 чалавек. Сёння пратэсты могуць працягнуцца.