Каталонскі парламент сёння вырашыць лёс аўтаномнай супольнасці

9 октября 2017

Прадстаўнікі жэнералітата збіраюцца на пасяджэнне, падчас якога будуць абмяркоўвацца вынікі рэферэндуму. Магчыма, будзе аб’яўлены суверэнітэт Каталоніі. Раней Мадрыд забараніў парламентарыям праводзіць сесію. А прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой прыгразіў скарыстацца сваімі паўнамоцтвамі і распусціць жэнералітат. Афіцыйны Мадрыд не прызнае вынікаў плебісцыту. Нагадаем, 1 кастрычніка 90% каталонцаў, што прыйшлі на ўчасткі, выказаліся за аддзяленне ад Іспаніі. У Мадрыдзе адзначаюць, што яўка на рэферэндуме крыху перавысіла 40%. Барселона, у сваю чаргу, абвінавачвае цэнтральны ўрад у жорсткім падаўленні волевыяўлення. У сутыкненнях з паліцыяй, якая спрабавала перашкодзіць правядзенню галасавання, пацярпелі каля 900 чалавек. Тым не менш, напярэдадні ў Барселоне прайшла масавая акцыя ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці каралеўства.