Каталонію зноў ахапілі пратэсты

18 марта 2018

Гэтым разам на вуліцы Барселоны выйшлі незадаволеныя сацыяльнай палітыкай урада. З плакатамі і лозунгамі, патрабуючы годных пенсій, па горадзе прайшліся 30 тысяч чалавек. Большасць з іх пенсіянеры. Адзначым, у Іспаніі пенсіі не прыраўноўваюцца да індэксу спажывецкіх цэн, а штогадовага прыросту пенсіённых назапашванняў з 2013 года практычна няма.