Каталонію зноў ахапілі пратэсты

12 ноября 2017

У Барселоне сотні тысяч мітынгоўцаў выйшлі на вуліцы з патрабаваннем вызваліць затрыманых палітыкаў. Арганізатарамі акцыі сталі Каталонская нацыянальная асамблея і грамадскі рух "Омніум культураль", лідары якіх затрыманы па абвінавачанні ў мецяжы. Афіцыйны Мадрыд абвінавачвае ўрад Каталоніі ў арганізацыі паўстання і растраце дзяржаўных сродкаў.