Па выніках учарашніх парламенцкіх выбараў тры партыі, якія выступаюць за выхад са складу Іспаніі, атрымалі большасць месцаў у парламенце - 70 са 135-ці. Выгнаны лідар Каталоніі і кіраўнік партыі "Разам за Каталонію" Карлес Пучдэмон назваў вынікі галасавання "поўным паражэннем Мадрыда".
Аднак у працэнтных суадносінах лідзіруе партыя "Грамадзяне", якая выступае за адзіную Іспанію. Яна набрала 25 % галасоў, тым самым атрымаўшы 36 мандатаў.
Прадстаўнікі Еўракамісіі, каменціруючы вынікі выбараў, падкрэслілі, што яны ніяк не паўплываюць на пазіцыю неўмяшання ЕС ва ўнутраныя справы Іспаніі.













