Каталонія адмовілася ад рэферэндуму аб незалежнасцi

14 октября 2014

Каталонія адмовілася ад рэферэндуму аб незалежнасці, які быў прызначаны на 9 лістапада. Улады аўтаноміі прызналі, што зараз не змогуць правесці законнае апытанне. Канстытуцыйны суд Іспаніі забараніў яго яшчэ два тыдні таму. Нават кіраўнік аўтаноміі Артур Мас афіцыйна прызнаў: абысці рашэнне суда не атрымаецца. Але некаторыя партыі Каталоніі заяўляюць, што рэферэндум усё роўна адбудзецца. Барселона ўсё-такі абяцае знайсці альтэрнатыўны варыянт галасавання, але ён не будзе мець той жа юрыдычнай сілы. Хутчэй за ўсё, 9 лістапада ў Каталоніі пройдзе звычайнае апытанне грамадскай думкі.