Карціна Ван Гога "Узаранае поле і араты" пайшла з малатка за 81 мільён долараў

14 ноября 2017

Гандаль правёў аўкцыённы дом "Крысціс" у Нью-Ёрку. Першапачаткова палатно нідэрландскага мастака ацэньвалі на 50 мільёнаў. На палатне намаляваны выгляд з акна французскай бальніцы, дзе Ван Гог правёў апошнія гады жыцця. Усяго на аўкцыёне выставілі больш як 60 прац з прыватнай калекцыі. У яе ўвайшлі карціны вядомых імпрэсіяністаў і аўтараў сучаснага мастацтва.