Карціна эпохі Адраджэння была знойдзеная на кухні на поўначы Францыі

28 октября 2019

У Францыі за 24 з лішнім мільёны долараў з аўкцыёну прададзеная карціна эпохі Адраджэння. Палатно італьянскага майстра Чымабуэ "Ганьбаванне Хрыста", якое доўгі час лічылася згубленым, было знойдзена на кухні на поўначы Францыі. Мяркуецца, што карціна была напісаная ў XIII стагоддзі. Шэдэўр выявілі ў 90-гадовай бабулькі, калі тая папрасіла выкінуць смецце з дому. Адкуль у яе карціна, бабуля не памятае.