Працу мастака Бэнксі "Каханне ў смеццевым баку" прадалі з аўкцыёну за 25,4 мільёна долараў! Раней гэтая ж праца звалася "Дзяўчынка з паветраным шарам" і таксама была выстаўленая на таргі. І калі пакупнік зрабіў апошнюю стаўку, карціну ўцягнуў у сябе шрэдар, убудаваны ў раму, і парэзаў яе! Апынулася, што напаўзнішчаная праца Бэнксі каштуе больш дорага, чым цэлая: бо зараз з малатка на Sotheby's сышло не толькі палатно, але і фактычна аб'ект аднаго з самых знакамітых мастацкіх перформансаў.
Карціна Бэнксі "Каханне ў смеццевым баку" сышла з малатка за $ 25,4 млн
15 октября 2021













