Карнавальная ўтрапёнасць у Еўропе

16 февраля 2015

Натоўпы пераапранутых апанавалі гарады Старога Свету. Мэта ва ўсіх адна - весяліцца і танцаваць, а вось карнавальныя звычаі ў кожным горадзе свае. Шоу на партугальскім востраве Мадэйра лічыцца адным з самых маляўнічых у Еўропе. Фантастычныя касцюмы, самба без перапынку нагадваюць аб Рыа-дэ-Жанэйра, дзе таксама ў гэтыя дні ідуць тэатралізаваныя шэсці.