Карнавал у Аргенціне

29 января 2018

Адзін з самых каларытных карнавалаў планеты стартаваў у Аргенціне. Ён спалучае ў сабе элементы народнага вулічнага гуляння, складанага тэатральнага шоу і мастацкага конкурсу. Госці свята з галавой акунаюцца ў вір рытмічнай музыкі, палкіх танцаў і асляпляльна яркіх убораў з багаццем пёраў і блішчынак.

Кожны сезон у карнавале ўдзельнічаюць каля 700 танцораў і 5 вялікіх карнавальных платформ, а таксама маршавы аркестр і хор спевакоў. Журы ацэньвае ўзровень харэаграфіі, якасць касцюмаў, сінхроннасць танцораў і выбірае па выніках сезона лепшы клуб самбы.