Карлеса Пучдэмона экстрадуюць у Іспанію

12 июля 2018

Экс-кіраўніка ўрада Каталоніі экстрадуюць у Іспанію. Такое рашэнне прыняў Вышэйшы зямельны суд зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Карлеса Пучдэмона вінавацяць у растраце дзяржбюджэту. Нагадаем, урад Іспаніі ў пачатку лістапада адправіў у адстаўку каталонскую адміністрацыю і пазбавіў паўнамоцтваў рэгіянальны парламент. Падставай стала арганізацыя мясцовымі палітыкамі рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.