Гвадэлупа, а таксама Дамініка, Мансерат і іншыя Карыбскія астравы рыхтуюцца да новага ўрагану. Ён атрымаў назву "Марыя", і сіла ветру ў яго эпіцэнтры імкліва нарастае. Зараз гэта 120 кіламетраў за гадзіну. Нацыянальны цэнтр ЗША па ўраганах вызначыў яму першую катэгорыю небяспекі.
Зараз траекторыя прыкладна такая ж, як у "Ірмы". На пачатку верасня гэты ўраган разбурыў прыкладна дзве траціны ўсіх дамоў на востраве Святога Марціна. Акрамя таго, "Ірма" знішчыла некалькі жылых раёнаў на Брытанскіх Віргінскіх астравах. Загінулі 37 чалавек. Пры гэтым у Атлантычным акіяне бушуе і ўраган "Хасэ". Сіла яго вятроў дасягае 145 кіламетраў за гадзіну.













