Кардыналы, магчыма, 11 сакавіка збяруцца на канклаў, каб выбраць новага Папу Рымскага

6 марта 2013
Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. Канферэнцыя кардыналаў, якая праходзіць зараз у Ватыкане, адбываецца за зачыненымі дзвярамі. Зносіны каталіцкіх святароў з прэсай абмежаваныя. Тэлефоннай сувяззю ім таксама карыстацца забаронена. А тым часам, напярэдадні канклаву электронныя СМІ узбагаціліся адразу некалькімі рэсурсамі, дзе карыстальнікам прапаноўваюць выбраць кандыдатуру новага Папы з вядомых кардыналаў. Характэрна, што некаторыя з гэтых сайтаў нагадваюць сайты знаёмстваў, дзе жанчынам сапраўды гэтак жа прапаноўваюць выбраць сабе абранніка.