Абмежавальныя меры з-за каранціну б'юць па вялікім бізнесе. Nissan адпраўляе ў водпуск з аплатай каля 15 тысяч работнікаў. Адпачываць пойдуць менеджары і спецыялісты тэхраспрацоўкі, занятыя на японскіх заводах кампаніі. За межамі Краіны ўзыхозячага сонца кампанія можа скараціць да 10 тысяч супрацоўнікаў. Дарэчы, страты найбуйнейшага амерыканскага авіяперавозчыка United Airlines ужо перавысілі 2 мільярды долараў. Авіякампанія разлічвае атрымаць ад урада ЗША 3,5 мільярда. Аднак карпарацыя ўсё роўна папярэджвае сваіх супрацоўнікаў аб будучых масавых скарачэннях.
Каранцін б'е па вялікім бізнесе
21 апреля 2020













