Канскі кінафестываль наблізіўся да свайго фіналу

24 мая 2014

Фаварыты конкурснай праграмы змяняліся неаднаразова. Таму інтрыга, хто ж стане ўладальнікам Залатой пальмавай галіны, захоўваецца да гэтага часу.


Расказвае Святлана Беразняцкая: 67 Канскі фестываль дасягнуў свайго піка. Прагледжаны дзясяткі фільмаў, меркаванні гледачоў і кінакрытыкаў падзяліліся. Перад прафесійным журы, у складзе якога сёлета Сафія Капола, Кароль Буке, Гаэль Гарсія Берналь, Уілем Дэфо, стаіць няпросты выбар.


Усяго на Залатую пальмавую галіну сёлета прэтэндуюць 18 фільмаў з 11 краін. Фаварытам стаў фільм бельгійскіх рэжысёраў братоў Дардэн Два дні, адна ноч з Марыён Каціяр у галоўнай ролі. Перад братамі адкрыўся рэальны шанс увайсці ў гісторыю сусветнага кінематографа як першым уладальнікам трох Залатых пальмавых галін. Да такога поспеху, здаецца, браты Дардэны гатовыя не былі.


Турэцкая стужка Зімовая спячка, якая лідзіравала ў рэйтынгу некалькі дзён, зараз адышла на другую пазіцыю. На трэцяй - фільм маўрытанскіх рэжысёраў Цімбукту.


Канадзец Ксаўе Далан прэзентаваў карціну Матуля. І стаў любімчыкам фестывалю: у 2009 годзе ён ужо заваяваў некалькі ўзнагарод са сваім дэбютным аўтабіяграфічным фільмам Як я забіў маці. Сёлета яму прыйдзецца паспаборнічаць з такімі метрамі сусветнага кіно, як Гадар і Кен Лоўч.


Галоўная інтрыга Кан раскрыецца ўжо сёння ўвечар. А ўрачыстая цырымонія закрыцця кінафестывалю і паказ фільма-пераможца адбудзецца заўтра ў Палацы фестываляў і кангрэсаў.