Каналы Венецыі практычна перасыхаюць

13 января 2020
Яшчэ нядаўна горад ледзь было не сышоў пад ваду, зараз жа лодкі ляжаць у  муле, які гадамі назапашваўся. Большую частку бюджэту ўлады выдаткавалі на абарону ад паводак. Ратавалі культурную спадчыну - скляпы сабора Святога Марка, а аб каналах і сценах дамоў  ніхто толкам не падбаў. Першымі ўплыў адліву адчулі ўладальнікі гатэляў. Кошт арэнды нумароў рэзка ўпаў. Пагасцяваць у Венецыі сёння ў сярэднім на 20 % танней, чым у пачатку мінулага года.