Канадская паліцыя разглядае атаку ў Таронта як тэракт

24 апреля 2018

Аднак распрацоўваюцца ўсе варыянты. Учора позна ўвечары мужчына на мікрааўтобусе заехаў у натоўп людзей на тратуары. Паводле апошніх звестак, загінулі 10 чалавек. Яшчэ 15 параненыя.

Марк Сандэрс, шэф паліцыі г. Таронта (Канада): "Засноўваючыся на звестках відавочцаў, можна досыць ясна сказаць, нават зыходзячы з агульнай ацэнкі, што дзеянні вадзіцеля былі наўмыснымі".

Зараз ён затрыманы. Матывы пакуль высвятляюцца. Ёсць версія, што экстрэміст хацеў, каб паліцэйскі яго застрэліў.