Канада далучаецца да забароны аднаразовага пластыку

11 июня 2019

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Джасцін Трудо. Гэта закране пакеты, пластмасавыя трубачкі для пітва і сталовыя прыборы. Пад забарону могуць патрапіць таксама скрынкі для фастфуду і кубачкі, зробленыя з пенаполістэролу. Адзначым, штогод каля 150 млн тон адыходаў з пластыку трапляюць у воды Сусветнага акіяну.