Канада плануе ўключыць ацэнкі прыбыткаў ад вырошчвання, продажу марыхуаны ў разлік ВУП

22 ноября 2017

Статыстычная служба Канады плануе ўключыць ацэнкі прыбыткаў ад вырошчвання, продажу і выкарыстання марыхуаны ў разлік ВУП, каб улічыць наступствы яе легалізавання, якая чакаецца да сярэдзіны 2018-га. Нагадаем, урад краіны ўнёс у парламент законапраект аб легалізаванні канабіса ў красавіку гэтага года. Па меркаванні ўлад, гэта дазволіць пазбавіцца ад незаконных вытворцаў і дэкрыміналізуе галіну, а таксама абароніць падлеткаў і моладзь.