Канада не адмовiцца ад аперацыі супраць Ісламскай дзяржавы

23 октября 2014

Улады Канады заяўляюць, што стральба ў Атаве ніяк не паўплывае на ўдзел узброеных сіл краіны ў аперацыі супраць групоўкі Ісламская дзяржава. Паводле слоў прэм'ер-міністра Стывена Харпера, канадская авіяцыя працягне бамбіць пазіцыі баевікоў на тэрыторыі Ірака. Між тым сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў цэнтры Атавы, стралок - 32-гадовы Мішэль Зехаф-Біба - быў сынам высокапастаўленай чыноўніцы, супрацоўніцы міграцыйнай службы. Вучыўся ён у элітных школах і быў усім забяспечаны. Тым не менш не раз мужчына меў праблемы з законам. Некалькі гадоў таму Зехаф-Біба прыняў іслам. Нагадаем, напярэдадні ад яго кулі загінуў 24-гадовы вайсковец. Усяго экстрэміст зрабіў каля 30 выстралаў. Тры чалавекі атрымалі раненні. Забойцу застрэлілі пры затрыманні.