Каліфорнія палае. Ахвяр ужо 80 чалавек

19 ноября 2018

Па-ранейшаму гараць лясы ў Каліфорніі. Ахвярамі пажараў сталі ўжо 80 чалавек, колькасць прапаўшых без весткі пераваліла за 1 200. Паводле апошніх звестак, сумарная плошча ўзгаранняў дасягнула амаль 100 тысяч гектараў, знішчана амаль 12 тысяч дамоў.

Тым часам эксперты падлічваюць эканамічныя страты. Урон можа дасягнуць 13 мільярдаў долараў, паведамляюць аналітыкі.