Як адрэагаваў свет на ўдар ЗША па Сірыі

7 апреля 2017

7 чалавек загінулі, яшчэ 7 пацярпелі ў выніку ракетнага ўдару ЗША па авіябазе ў Сірыі. Як сцвярджаюць улады правінцыі Хомс, пасля абстрэлу пачаўся пажар. Паводле некаторых даных, сярод ахвяр і мірныя жыхары, якія жывуць у вёсцы непадалёк ад базы. Адзначым, амерыканскія вайскоўцы ўпершыню за 6 гадоў з пачатку ваеннага супрацьстаяння ў Сірыі прымянлі крылатыя ракеты. У ноч на пятніцу, з двух эсмінцаў у Міжземным моры па аэрадроме ў Хомсе яны выпусцілі 59 "Тамагаўкаў". На думку Вашынгтона, менавіта з гэтага месца былі здзейсненыя хіматакаі ў правінцыі Ідліб.

Дональд Трамп, Прэзідэнт ЗША:

"Сёння я аддаў загад нанесці прыцэльны ваенны ўдар па авіябазе ў Сірыі, з якой была здзейснена хімічная атака. Прадухіленне і стрымліванне распаўсюджання і выкарыстання смяротнай хімічнай зброі - у інтарэсах нацыянальнай бяспекі ЗША. Сёння я заклікаю ўсе цывілізаваныя нацыі далучыцца да нас у імкненні пакончыць з разнёй і кровапраліццем у Сірыі".

Акрамя таго, Дональд Трамп дабавіў, што ўдары могуць паўтарыцца ў выпадку неабходнасці. Навіны аб ракетных абстрэлах ЗША на сірыйскім аэрадроме выклікалі змяшаныя эмоцыі як у саміх Штатах, так і ў іншых краінах.

"Я не думаю, што гэта сапраўды выдатная ідэя пачаць баявую кампанію непасрэдна супраць Асада. Магчыма, ёсць іншы спосаб атрымаць мірнае вырашэнне. Я ўпэўнены, што гэтая падзея можа прывесці да ўскладнення сітуацыі ў раёне".

Губернатар сірыйскай правінцыі Хомс у тэлефонным інтэрв'ю сірыйскаму тэлебачанню заявіў, што амерыканскія ракетныя ўдары не перашкодзяць сірыйскаму ўраду змагацца з тэрарызмам.

Талал Баразі, губернатар правінцыі Хомс:

"Гэты напад не перашкодзіць нас працягваць барацьбу з тэрарызмам".

Аб падтрымцы рашэння Трампа заявіла Брытанія, Ізраіль, Японія, Саудаўская Аравія, Аўстралія і Турцыя. Рашуча асудзілі яго дзеянні Іран і Расія. Крэмль адзначыў, што гэты крок з'яўляецца агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы, якая нанесла ўрон як расійска-амерыканскім адносінам, так і агульнай барацьбе з тэрарызмам. Кандыдат у прэзідэнты Францыі Марын Ле Пен заявіла, што кіраўніцтву ЗША варта было дачакацца вынікаў міжнароднага расследавання. А іспанская газета El Pais адзначыла, што рашэнне Трампа нанесці ўдар па авіябазе ў Сірыі непрадказальнае, жорсткае і супярэчыць яго афіцыйнай дактрыне.